СУМЕ́СНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА,
прадпрыемства, у рабоце якога ўдзельнічаюць фірмы або фізічныя асобы іншых краін, арганізацыйна аформленае як адзінае. Ствараюцца для аб’яднання намаганняў у больш эфектыўнай вытв-сці і збыце прадукцыі, прыцягнення ў эканоміку замежнага капіталу, абмену вопытам арганізацыі працы і вытв-сці, асваення рыначных адносін і знешняга рынку. Статутны фонд С.п. ствараецца за кошт укладаў партнёраў, можа папаўняцца з прыбыткаў ад
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)